Артура Фінькевіча абрабавалі і збілі ў цэнтры Мінска

Здарэнне адбылося 8 ліпеня недалёка ад управы Партыі БНФ на праспекце Машэрава. Некалькі чалавек у цывільным падбеглі да лідэра "Маладой Беларусі" і Аляксандра Лышкіна, які ішоў побач, пырснулі ў вочы невядомай вадкасцю і збілі іх з ног, піша "Радыё "Свабода". У Артура Фінькевіча адабралі ноўтбук, флэшкі, грошы і мабільны тэлефон. Усё адбылося на вачах шматлікіх мінакоў і тамтэйшых, якія выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу.

Артура з заплюшчанымі вачыма павезлі ў 10 клінічную лякарню. Медыкі канстатавалі апёкі ад вадкасці на твары і вачах. А таксама выцятую сківіцу, галаву і іншыя прыкметы збіцця.

Нехта са сведак паведаміў, што бачыў разам з нападнікамі маладую жанчыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі