Артура Фінькевіча забіраюць у войска
28 кастрычніка на імя лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча прыйшла павестка з’явіцца ў ваенкамат “на мерапрыемствы прызыву”.
Сам Артур у дадзены момант знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Варта адзначыць, што Фінькевіч мае дзве судзімасці — за “злоснае хуліганства” і “ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”.
Як адзначае “Наша ніва”, Фінькевіч можа стаць чарговым актывістам апазіцыі, які прымерае армейскія боты. Некаторыя, як Зміцер Жалезнічэнка, ужо дачакаліся дэмбеля.