Артуру Фінькевічу выставілі абвінавачанне, яму пагражае турма
Магілёўская пракуратура выставіла абвінавачанне палітвязню Артуру Фінькевічу ў новай крымінальнай справе – за парушэнне рэжыму падчас адбывання пакарання. Днямі ён пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.
Нагадаем, што моладзевы лідэр быў асуджаны ў траўні 2006-га на два гады абмежавання волі за графіці палітычнага зместу, якія ён зрабіў падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Фінькевіча ізалявалі 26 кастрычніка, за паўтара месяца да заканчэння тэрміну пакарання.
Выявілася, што ў яго чатыры спагнанні за парушэнні правілаў унутранага распарадку на “хіміі”. Цяпер яму пагражае турма.
Актывісты моладзевай арганізацыі “Малады фронт” перакананыя, што крымінальная справа супраць Артура Фінькевіча – гэта вынік мэтанакіраванай рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў супраць маладафронтаўцаў.
Радыё Свабода