Артыст Міхаіл Баярскі прапанаваў вярнуць цэнзуру ў кіно і тэатр

Артыст Міхаіл Баярскі прапанаваў вярнуць цэнзуру ў кіно і тэатр

Актор і спявак Міхаіл Баярскі прапанаваў вярнуць мастацкія саветы для ацэнкі твораў тэатра і кіно, паведамляе ria.ru.

"Я за цэнзуру ў гэтай галіне. Мне здаецца, што распушчанасць мастацкая не на карысць дзяржаве. Павінны быць кампетэнтныя і добрыя людзі, якія змогуць вырашыць праблемы, не звяртаючыся да гвалту, але на першае месца ставячы маральныя пазіцыі мастака", — патлумачыў ён сваю пазіцыю. 

Баярскі дадаў, што ў складзе такіх мастсаветаў ён бачыць акторак тэатра і кіно Іну Чурыкава, Алісу Фрэйндліх ды іншых.

У савецкія часы мастацкі савет быў калегіяльным органам у тэатрах, творчых саюзах і іншых арганізацыях. Ён выносіў меркаванні пра мастацкую каштоўнасць твора, рэпертуару ды інш. Творы, якія не прайшлі сіта мастацкага савета, публіка, як правіла, не бачыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі