Арыгінальны касцюм Дарта Вейдара прададуць праз аўкцыён
На таргах брытанскага аўкцыённага дома "Бонхамс" 14 траўня выставяць арыгінальны касцюм Дарта Вейдара — аднаго з ключавых персанажаў фантастычнай кінаэпапеі "Зорныя войны".
Цяпер касцюм належыць калекцыянеру Брайсу Эллеру. Ён разлічвае атрымаць за продаж ад аднаго да двух мільёнаў долараў. адзначае БЕЛТА.
Дарэчы, мужчына і сам не раз апранаўся ў гэты касцюм — напрыклад, на прэм'ерах фільмаў.
Касцюм Дарта Вейдара быў створаны ў 1979 годзе камандай дызайнераў "Зорных войнаў" для пятага фільма серыі. Чорная шматслойная вопратка шмат важыць і кепска прапускае паветра. Як прызнаўся сам Эллер, аднойчы ён нават страціў прытомнасць ад абязводжвання пасля некалькіх гадзін "гульні ў Вейдара". Медыкі хацелі разрэзаць касцюм, але пацыент своечасова прадухіліў псаванне дарагога экспаната.