Арыштавалі дзясятага ўдзельніка шэсця на Дзень волі ў Мінску

Ён быў затрыманы 25 сакавіка падчас шэсця побач з домам № 31 па вуліцы Сурганава, інфармуе “Радыё “Свабода”. Паводле сведчанняў АМАПаўцаў, Блізнюк выкрыкваў экстрэмісцкія лозунгі і нёс сіня-жоўты сцяг. Аляксандра Блізнюка асудзілі ў судзе Заводскага раёна. Суддзя Алена Някрасава прызнала яго вінаватым і пакарала пяццю суткамі арышту.

Нагадаем, што шэсце на Дзень волі ў Мінску было афіцыйна дазволенае Мінгарвыканкамам. Удзел у ім прынялі прыкладна 2500 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі