Арыштаваны віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч
У Мінску раніцай у аўторак быў арыштаваны віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч. Такое рашэнне прыняў пракурор Маскоўскага раёна сталіцы. Парсюкевіча сёння выклікалі на допыт у пракуратуру па распачатай
супраць яго крымінальнай справе. Нягледзячы на тое, што ён добраахвотна
з'явіўся, пракурор адправіў прадпрымальніка на трое сутак за краты, адзначае "Хартыя-97".
Нагадаем, супраць Парсюкевіча была заведзеная крымінальная справа за гвалт або пагрозу ўжыцця гвалту ў дачыненні да работніка міліцыі. Парсюкевічу па гэтым артыкуле пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Інцыдэнт, які расследуе пракуратура, адбыўся ў мінскім прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па словах прадпрымальніка, 21 студзеня, калі ён адбываў 15-суткавы арышт за ўдзел у мітынгу 10 студзеня, яго збіў міліцыянт. Аднак у выніку ў нападзе абвінавацілі самога Парсюкевіча.