Асабістае аўто Якуба Коласа выставяць упершыню ў Ноч музеяў
Асабістую “Перамогу” Якуба Коласа пакажуць увечары 16 траўня ў літаратурна-мемарыяльным музеі паэта.
Цяпер аўтамабіль — уласнасць унука класіка Андрэя Міцкевіча. Машына будзе прадстаўлена ўпершыню. І усяго на адну гадзіну. Пакатацца на ёй нельга, але дазволяць пасядзець і сфатаграфавацца ў салоне рарытэту.
Як перадае агенцтва “Мінск-навіны”, убачаць госці свята, прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў, і эскіз помніка Коласу, які плануецца ўсталяваць у двары сядзібы, дзе ён калісьці жыў. Аўтар працы — вядомы скульптар Андрэй Заспіцкі. У праграме таксама пачастунак стравамі нацыянальнай кухні, выступ оперных артыстаў, творчых калектываў.