“Асацыяльных” жанчын стэрылізуюць паводле дэкрэта прэзідэнта
Пры тым, што ў адпаведнасці з інструкцыяй Міністэрства аховы здароўя “асацыяльны лад жыцця” падставай для стэрылізацыі не з’яўляецца. Як учора паведаміла Еўрарадыё, у Нясвіжскім раёне 78% асацыяльных жанчынаў прайшлі ўвядзенне ўнутрыматачных спіраляў ці стэрылізацыю. Сёння гэтую інфармацыю пацвердзіла акушэр-гінеколаг Нясвіжскага гарадскога шпіталя Святлана Давыдзька. Паводле яе слоў, толькі сёлета былі стэрылізаваныя дзве “асацыяльныя” жанчыны.
Святлана Давыдзька: “Дзве сацыяльныя: адна Стаўбцоўская, адна — Нясвіжская, у нас прайшлі мінілапаратомную стэрылізацыю”.
Гінеколаг кажа, што стэрылізацыя робіцца толькі са згоды жанчыны. І пагаджаюцца на гэта толькі каля 10 адсоткаў з тых, хто патрапіў у “чорныя спісы”.
Святлана Давыдзька: “Як правіла яны адмаўляюцца праводзіць гэтую стэрылізацыю. Бо трэба ўлічваць болевы момант. Але ў цэлым некаторыя з іх пагаджаюцца. Не ў сваёй большасці, а часткова — дзесьці каля 10 адсоткаў ад агульнай колькасці тых, хто праходзіць у нас па стацыянары”.
Згодна са словамі Святланы Давыдзька, тлумачальную працу сярод жанчын, якія вядуць “асацыяльны лад жыцця”, аб неабходнасці стэрылізацыі медыкі праводзяць згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя. Прычым не толькі гінеколагі, але і звычайныя ўчастковыя тэрапеўты.
Святлана Давыдзька: “У адпаведнасці з загадам усе без выключэння павінны гэтым займацца: і вузкапрофільныя спецыялісты, і ўчастковыя тэрапеўты. Менавіта з такім сацыяльна неўладкаваным кантынгентам. Займаюцца гэтым і першаснае медычнае звяно — фельчарска-акушэрскія пункты, сельскія доктарскія ўчасткі. Усе займаюцца. Ёсць дакладныя спісы жанчын сацнеўладкаванага кантынгенту на кожным участку. У тым ліку, і ў нас у горадзе. Зразумела, што група рэпрадуктыўная, гэта — узрост 17-45 плюс дзяўчынкі, якія вядуць палавое жыццё і адносяцца да сацфактара, павінны быць забяспечаныя кантрацэпцыяй. Такая ў нас ёсць устаноўка, і таму мы працуем мэтанакіравана ў гэтай групе”.
Як стала вядома Еўрарадыё, Міністэрства аховы здароўя выдала інструкцыю, якая рэгулюе стэрылізацыю. Але сярод афіцыйных паказчыкаў для правядзення стэрылізацыі, пералічаных у той інструкцыі, няма такога, як “асацыяльны кантынгент”. Паводле слоў акушэра-гінеколага, дзейнічаюць медыкі ў гэтым накірунку не ў адпаведнасці з інструкцыяй Міністэрства аховы здароўя, а ў адпаведнасці з прэзідэнцкім Дэкрэтам №18.
Святлана Давыдзька: “У нас па сацфактары ёсць Дэкрэт прэзідэнта — спецыяльная праца па сацфактары. І тут не тое, што нейкая нашая ініцыятыва. Заўсёды ў першую чаргу спытаюць жаданне жанчыны. І яна заўсёды піша нам заяву. І ніхто не прымушае іх сілком. Насілле тут не прадугледжваецца і адсутнічае”.
Еўрарадыё: “Вы маеце на ўвазе Дэкрэт прэзідэнта №18?”
Святлана Давыдзька: “Так. Там гаворыцца менавіта пра сацнасельніцтва”.
Сёння адно з інфармагенцтваў паведаміла са спасылкай на намесніка начальніка аддзялення ўнутраных спраў Нясвіжа Міхаіла Шчэрбу, што мясцовыя міліцыянеры “рэгулярна тлумачаць неабходнасць і рэкамендуюць жанчынам, пазбаўленым бацькоўскіх правоў, якія вядуць асацыяльны, амаральны лад жыцця, прайсці стэрылізацыю”.
Калі гэта так, то начальнік Нясвіжскага РАЎС Ігар Цвірко нічога не ведае пра дзейнасць сваіх падначаленых у гэтым накірунку. У прыватнасці, што тычыцца рэкамендацый прайсці стэрылізацыю.
Ігар Цвірко: “Гэта ж не каты якія, каб іх стэрылізавалі! Можа, у шпіталі і займаюцца чымсьці такім, але мы проста займаемся прафілактычнай працай з гэтай катэгорыяй людзей”.
Адхрышчваюцца ад удзелу ў дапамозе медыкам па стэрылізацыі і ў Нясвіжскім райвыканкаме. Асабліва сакратарку выканкама здзівіла лічба ў 78 адсоткаў — названая колькасць асацыяльных жанчын, якія былі стэрылізаваныя альбо ім паставілі спіраль і яны перасталі быць небяспечнымі для грамадства.
Сакратарка райвыканкама: “Ні начальнік аддзела па працы і сацыяльнай абароне, ні ідэалагічны аддзел нічога пра гэта, кажуць, не чулі. У першую чаргу я пра гэта запыталася ў іх — паціснулі плячыма. Звярнулася ў аддзел па працы, бо яны таксама з сем’ямі такімі працуюць. Ірына Антонаўна была вельмі здзіўленая. Я была ў адпачынку, таму не магу сцвярджаць, але магчыма, што мы тут за гэты час ужо ўсіх пераадолелі”.
Усіх ці не, але дзвюх жанчын, згодна са словамі акушэра-гінеколага Святланы Давыдзька, у Нясвіжскім раёне перамаглі і стэрылізавалі. Але не трэба забывацца, што дэкрэт №18 дзейнічае па ўсёй краіне.
Фота: oncodome.narod.ru