Аштрафаваная моладзевая актывістка Наста Азарка
У Нясвіжы на 1
базавую велічыню аштрафавалі моладзевую актывістку Насту Азарку. Яе затрымалі
яшчэ 23 лютага, калі яна вывешвала расцяжку "Свабоду Дашкевічу". Сёння спадарыню
Азарку выклікалі на адміністрацыйную камісію, па выніках якой быў прызначаны
штраф.
Дарэчы, адміністрацыйнае
спагнанне не можа быць прызначанае пазней чым праз 2 месяцы пасля правапарушэння.
Насту Азарку ж аштрафавалі пасля таго, як скончыўся вызначаны законам тэрмін.