Аштрафаваныя ўдзельнікі акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў
У Мінску сёння праходзяць суды над затрыманымі ўдзельнікамі ўчорашняга мітынгу і шэсця індывідуальных прадпрымальнікаў. Маскоўскі суд сталіцы аштрафаваў Мікалая Дзямідзенку і Аляксандра
Любянчыка на 750 тысяч рублёў кожнага, паведамляе Радыё Свабода.