Асоль Слівец: Расійскія чыноўнікі на Алімпіядзе часта былі “неадэкватныя”

Беларуская фрыстайлістка Асоль Слівец падзялілася сваімі ўражаннямі ад Алімпіяды ў Ванкуверы.  Па яе словах, беларусы жылі непадалёк ад рускіх, і ў нашых спартсменаў склалася ўражанне, што з Расіі прыехала больш чыноўнікаў, чым саміх алімпійцаў.

Асоль Слівец: “Вельмі вялікая колькасць чыноўнікаў рускіх была. А паколькі “Рускі дом” знаходзіўся на самым выхадзе з Алімпійскай вёскі, то гэта ўсё было навідавоку. Непрыгожа сябе паводзілі многія дэпутаты — былі заўважаныя ў “своеасаблівым” стане. Вельмі шмат было чыноўнікаў: у агульнай масе па вёсцы была, напэўна, большая колькасць чыноўнікаў, чым спартсменаў”.

На думку спартсменкі, прывозіць такую колькасць чыноўнікаў на Алімпіяду не было ніякай патрэбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі