"Астан Віла" цікавіцца Аляксандрам Глебам
Футбольны клуб "Астан Віла" выказвае цікавасць да паўабаронцы "Штутгарта" Аляксандра Глеба, паведамляе "Спорт-Экспресс". Беларускі футбаліст, правы на якога належаць "Барселоне", незадаволены адсутнасцю дастатковай гульнявой практыкі і ўжо заявіў, што гэты сезон стане для яго ў нямецкім клубе апошнім. Хаўбек таксама даў зразумець, што хацеў бы вярнуцца ў "Барселону" і прабіцца ў асноўны склад каталонцаў.
Нагадаем, што Глеб мае досвед выступаў у Брытаніі – у 2005-2008 гадах ён гуляў у "Арсенале".
Нагадаем, што Глеб мае досвед выступаў у Брытаніі – у 2005-2008 гадах ён гуляў у "Арсенале".