Астэрыкс і Абелікс могуць перасяліцца ў Беларусь
Пабачыў свет 35-ы выпуск комікса пра прыгоды сяброў-падарожнікаў.
Як паведамляе “Gazeta Wyborcza”, у будучых выпусках комікса дзеянні могуць перамясціцца ў Беларусь. Сюжэт можа разварочвацца вакол падзеяў, звязаных з прыродным газам.
Астэрыкс і Абеліск — выдуманыя героі шэрагу коміксаў, васьмі мультфільмаў і чатырох камедыйных мастацкіх фільмаў. У гэтых творах Астэрыкс і яго лепшы сябар Абелікс, карыстаючыся чароўным зеллем, вядуць барацьбу з рымлянамі на чале з Цэзарам. Прычым героям даводзіцца падарожнічаць па розных краінах і рэгіёнах, як еўрапейскіх (Брытанія, Іспанія, Італія), так і больш экзатычных (Егіпет, Амерыка, Індыя).