Астраўцу — 540 гадоў
Пад Астраўцом пройдзе плэнэр скульптараў, прысвечаны 540-годдзю населенага пункта. У вёску Варняны, што недалёка ад горада, у гэтыя выходныя завітае каля 20 скульптараў з усёй краіны на пленэр. Новыя скульптуры на вачах гледачоў паўстануць з каменю і бетону. Статуі ўпрыгожаць цэнтральны парк Астраўца ўжо на пачатку восені, калі пройдзе свята гораду. Сярод удзельнікаў пленэру — Уладзімір Панцялееў, чыя скульптура "Купідон" упрыгожыла пляцоўку каля цэнтральнага Гродзенскага ЗАГСа на пачатку чэрвеня.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна