Астравецкая АЭС не вырашыць праблему беспрацоўя ў рэгіёне?
Дырэкцыя будаўніцтва АЭС не звярталася ў мясцовую службу занятасці, каб прапанаваць свае вакансіі. Увогуле праз дзяржаўныя службы знайсці працу з заробкам вышэй за мільён можна толькі ў Мінску Паводле афіцыйных дадзеных, на кожнай пятай вакансіі, якую прапаноўвае сталічная служба занятасці, заробак вышэй за мільён рублёў. Старшыня ўпраўлення занятасці пры Мінгарвыканкаме Чэслаў Роўба кажа, што такія грошы прапаноўваюць пераважна будаўнікам.
Чэслаў Роўба: "Высокааплатнае ў нас, у асноўным, будаўніцтва. А ўвогуле сярэдняя аплата па вакансіях — 750 тысяч рублёў. Працягласць беспрацоўя па Мінску — 3 месяцы. Беспрацоўных уладкоўваем хутка. Зараз беспрацоўе набывае мужчынскі твар. Мужчын звальняюць за парушэнне працоўнай дысцыпліны, з нізкай кваліфікацыяй і г.д. Але ўзровень афіцыйнага беспрацоўя невялікі — 5 300 беспрацоўных па Мінску".
Як даведалася Еўрарадыё, заробак вышэй за мільён праз дзяржслужбы можна знайсці толькі ў сталіцы. Бо ўжо на Міншчыне мільён — гэта "столь", кажа намеснік старшыні камітэта па занятасці Мінскага раёна Валянціна Міронава.
Валянціна Міронава: "Перш за ўсё патрабуюцца будаўнікі ва ўсе раёны вобласці. Гандляры карыстаюцца попытам. Запатрабаваныя спецыялісты ў сельскай гаспадарцы: заатэхнікі, ветэрынары, аграномы. Заробкі розныя: і 400, і 600, і 700 і нават мільён ёсць. Узровень беспрацоўя ў нас самы нізкі сярод абласцей — 5,6 тысяч".
Даўно вядома, што крызіс нестандартна ўплывае на нашую краіну. Колькі месяцаў таму Еўрарадыё пісала пра тое, што афіцыйнае беспрацоўе змяншаецца. Дык вось, яно працягвае імкнуцца да адзнакі "0". Толькі ў Калінкавічах за 5 гадоў беспрацоўе ўпала ў 5 разоў. Можа, таму і няма тут вакансій па мільёне? Вось што кажа начальнік калінкавіцкага аддзела занятасці Ніна Страпкова.
Ніна Страпкова: "Практычна няма высокааплатных вакансій. Толькі інжынер 600-700 тысяч. На будаўнічых ад 800 да 900. У 2004 годзе было 1,5 тысячы беспрацоўных, а зараз 293. Мала жаночых вакансій, 67% беспрацоўных — жанчыны. Не ўсе ж яны пайдуць прадавачкамі".
Зніжаецца ўзровень беспрацоўя і ў Астравецкім раёне. Тут на ўліку стаіць толькі 182 чалавекі. Калі іх тут так мала, невядома, навошта ўлады кажуць, што АЭС вырашыць праблему з недахопам працоўных месцаў у раёне. Тым больш, што, як кажа намеснік начальніка упраўлення занятасці па Астравецкім раёне Святлана Родзь, дырэкцыя будаўніцтва АЭС не дае ім сваіх вакансій.
Святлана Родзь: "Каб уладкавацца на АЭС, трэба ў дырэкцыю звяртацца. А у нас ёсць інжынерна-будаўнічыя вакансіі з акладам 800 тысяч".
Але самая малая колькасць беспрацоўных, напэўна, у Слаўгарадскім раёне — 33 чалавекі. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад супрацоўніка тамтэйшай службы занятасці.
Супрацоўнік слаўгарадскай службы: "Зараз на ўліку 33 беспрацоўных. Самы вялікі заробак у нас на вакансію галоўнага інжынера ў СПК — 800 тысяч. У горадзе патрэбны галоўны бухгалтар — 600 тысяч. Але ў раёне, у асноўным, патрэбныя аператары машыннага даення, трактарысты, жывёлагадоўцы, ветурачы і аграномы".
Фота — "Вечерний Минск"