Астравецкія міліцыянты затрымалі Аляксандра Мілінкевіча
У горадзе Астравец на Гродзеншчыне супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі Аляксандра Мілінкевіча. Каля 18-й гадзіны, пасля сустрэчы з мясцовымі актывістамі, да палітыка
падыйшлі два міліцыянты і чалавек у цывільным.
Яны сказалі, што Мілінкевіч мусіць праехаць разам з імі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў для высвятлення прычыны яго знаходжання ў памежнай зоне (у яе ўваходзіць Астравец, які знаходзіцца каля беларуска-літоўскай мяжы).
Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч 17 ліпеня наведаў Смаргонь і Астравец, дзе сустракаўся з мясцовым актывам і жыхарамі.
Радыё Свабода