Асуджаны былы першы намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама

Суд Івацэвіцкага раёна прызначыў былому чыноўніку пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці з пазбаўленнем на гэты ж тэрмін права займаць пэўныя кіраўнічыя пасады. Выкананне прызначанага пакарання адтэрмінавана на 3 гады. Радкавец па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, крымінальная справа была распачатая ў красавіку мінулага года. Праваахоўнікі ўстанавілі, што чыноўнік, перавысіўшы свае паўнамоцтвы, у 2011-2012 гадах нанёс страты некалькім прадпрыемствам і гаспадаркам Івацэвіцкага раёна на суму 5 мільёнаў 700 тысяч рублёў. Абвінавачаны сваю віну цалкам прызнаў і кампенсаваў гэтыя страты.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі