Асуджаны ў Літве беларускі шпіён не абскардзіць прысуд

Асуджаны ў Літве беларускі шпіён не абскардзіць прысуд

Рамуальд Ліпскі, якога ў Літве асудзілі за шпіянаж на карысць Беларусі, не будзе абскарджваць вынесены яму прысуд, піша ru.delfi.lt. Да сярэдзіны верасня ён мог падаць касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд Літвы, але не скарыстаўся гэтай магчымасцю. Паведамляецца, што Ліпскі хацеў абскарджваць прысуд, але ўласныя дзеці адгаварылі яго ад далейшых судовых разбораў з дзяржавай.

Ліпскі правядзе ў зняволенні пяць гадоў і выйдзе на волю ў студзені 2019 года. Выйсці па ўмоўна-датэрміновым вызваленні яму не ўдасца — яно не ўжываецца да асобаў, асуджаных за злачынствы супраць незалежнасці Літоўскай дзяржавы, яго тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага парадку.

Рамуальд Ліпскі — былы супрацоўнік літоўскай авіядыспетчарскай кампаніі Oro navigacija. Суд прызнаў яго вінаватым у шпіянажы на карысць Беларусі. Паводле звестак следства, у сваім кабінеце ў Oro navigacija ён употай фатаграфаваў дакументы і перадаваў гэтую інфармацыю супрацоўніку беларускай разведкі.

Дарэчы, Ліпскі не адзіны грамадзянін Літвы, асуджаны за шпіянаж на карысць Беларусі. Зак такое ж злачынства Віленскі суд асудзіў былога парамедыка літоўскага войска Андрэя Ашуркава. Яго прысуд не быў абскарджаны і ўжо набыў законную моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі