Асудзілі рабаўнікоў абменнага пункта “Абсалютбанка”
Суд Цэнтральнага раёна Мінску вынес вырак па справе крадзяжу ў абменным пункце “Абсалютбанка”, паведамляе БЕЛТА. Абменнік ва ўніверсаме “Цэнтральны” быў абакрадзены 18 снежня 2009 года. Вярнуўшыся з абеду, касірка ўбачыла, што сэйф узламаны, а з яго зніклі 64 мільёны рублёў. Як выявілася, злачынства здзейснілі чацвёра маладых людзей, двое з якіх раней ужо мелі судзімасці. Ім усім прысудзілі турэмнае зняволенне тэрмінам ад 3 да 4,5 год. У дваіх са злачынцаў яшчэ і канфіскуюць маёмасць.