“Атлант”: Ніякага загаду наконт адпачынку няма, завод пакуль не вызначыўся
Завод “Атлант” пакуль не прыняў рашэння наконт калядных вакацыяў. Нагадаем, у інтэрнэце з’явілася паведамленне пра тое, што прадпрыемства ідзе ў неаплатны адпачынак на 3 тыдні з 25 снежня па 13 студзеня. Аднак у прыёмнай завода гэтую інфармацыю абверглі.
“Завод пакуль не вызначыўся, калі будуць вакацыі. Мы працуем увесь снежань”.
У аддзеле вытворчасці завода “Атлант” Еўрарадыё паведамілі, што яшчэ няма ніякага загаду наконт калядных вакацый.
Супрацоўніца аддзела: “Ніякіх дакументаў, загадаў не было”.
ЕРБ: Але кажуць, што на заводзе аб’явілі пра трохтыднёвы адпачынак за 25 снежня па 13 студзеня…
Супрацоўніца аддзела: “У нас неафіцыйна шмат чаго кажуць. Вы ж не будзеце ўсе плёткі, чуткі збіраць. Ці мала што могуць казаць?!”.