Атрымаць правы кіроўцы ў Беларусі стане значна цяжэй

У Беларусі стануць больш жорсткімі патрабаванні для атрымання правоў кіроўцы. Такое рашэнне прыняло Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС. На здачу практычнага іспыта будзе адведзена не 20 хвілін, як зараз, а паўгадзіны. Гэта робіцца, каб “максімальна пераканацца, что кандыдат у кіроўцы ва ўмовах такога складанага аўтамабільнага руху здолее ўліцца ў транспартную плынь”.

Стануць больш складанымі ўмовы здачы і тэарэтычнага іспыту.

Паводле звестак ДАІ, з 2006 года назіраецца значны рост аварыйнасці сярод “маладых” кіроўцаў – са стажам да трох гадоў. Найгоршая сітуацыя складваецца сярод кіроўцаў са стажам да аднаго года.

Па выніках мінулага года колькасць аварый на дарогах з іх удзелам узрасла амаль на 47%.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі