Аўстрыя можа адкрыць у Беларусі сваю амбасаду

Аўстрыя можа адкрыць у Мінску сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу" кіраўнік дэпартамента міністэрства еўрапейскіх і міжнародных спраў Аўстрыі доктар Ёханэс Айгнер.
Паводле яго слоў, цяпер ідзе абмеркаванне гэтага пытання. Айгнер выказаў спадзяванне, што будзе прынята станоўчае рашэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі