Аўстрыя прапануе выключыць Грэцыю з Шэнгену з-за мігрантаў

Аўстрыя прапануе выключыць Грэцыю з Шэнгену з-за мігрантаў

Грэцыю варта выключыць з Шэнгенскай зоны з-за наплыву нелегальных мігрантаў. Такое меркаванне выказала міністр унутраных справаў Аўстрыі Ёхана Мікль-Ляйтнер у інтэрв’ю нямецкай газеце Welt am Sonntag, паведамляюць замежныя СМІ.

На яе думку, калі Афіны не пачнуць рабіць захады для аховы знешніх межаў, то трэба адкрыта казаць пра часовае выключэнне Грэцыі з Шэнгенскай прасторы. “Тое, што турэцка-грэчаскую мяжу немагчыма кантраляваць — міф”, — адзначыла Мікль-Ляйтнер.  

Тым часам кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заклікаў правесці саміт з Турцыяй па пытанні мігрантаў да пачатку лютага. Па звестках еўрапейскага памежнага агенцтва Frontex, агульная колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыбылі ў ЕС у 2015 годзе, перавышае 1,2 мільёна чалавек.

Па інфармацыі Міжнароднай арганізацыі па мігрантах, з пачатку года ў Еўропу па Міжземным моры прыбылі болей за 704 тысячы мігрантаў. Большую частку прыняла Грэцыя — 560 тысяч чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі