Аўстрыйская тэлекамунікацыйная кампанія цалкам выкупіць Velcom

Аўстрыйская тэлекамунікацыйная кампанія Telekom Austria раніцай 3 кастрычніка падпісала дамову аб набыцці 70% актываў кіпрскай SB Telecom, якой належыць беларускі мабільны аператар Velcom. Кошт здзелкі 730 мільёнаў еўра або больш за мільярд долараў. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце Telecom Austria.

Расійскі "Вымпелком", які таксама прэтэндаваў на пакупку беларускага сотавага аператара, не разглядаўся кіпрыётамі, як сур'ёзны пакупнік.

Як паведамляе аўстрыйская прэса, праз тры гады "Telekom Austria" плануе цалкам выкупіць Velcom. Тады кошт сотавага аператара складзе 1 мільярд 5 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі