Аўстрыйскі бізнэс ірвецца ў Беларусь, нягледзячы на засцярогі Еўрасаюза

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Аўстрыяй і Беларуссю павінна развівацца, нягледзячы на складанасць палітычных адносін беларускай дзяржавы з Еўрапейскім Саюзам. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар па замежнаэканамічных сувязях Федэральнага міністэрства эканомікі і працы Аўстрыі Ёхан Закс падчас сустрэчы ў Мінску з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Андрэем Кабяковым. Па словах замежнага чыноўніка, аўстрыйскія бізнэсоўцы гатовыя развіваць адносіны з беларускімі партнёрамі, нягледзячы на асобныя засцярогі Еўрапейскага Саюза.

Генеральны дырэктар заявіў, што ў Аўстрыі ёсць бізнэсоўцы, зацікаўленыя ў пашырэнні імпарту беларускай прадукцыі. Ён таксама паведаміў, што сярод прадстаўнікоў аўстрыйскіх фірмаў, якія прыбылі ў Беларусь, ёсць людзі, якія маюць інвестыцыйныя намеры і гатовыя прыняць удзел у раздзяржаўленні і прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі