Аўтар фота з “Пагоняй” вярнуўся ў вучэльню

Аўтар фота з “Пагоняй” вярнуўся ў вучэльню

Пасля гучнага скандалу на вучобу ў Ястрамбельскую кадэцкую вучэльню вярнуўся аўтар фота з “Пагоняй” Мікіта Гвоздзеў.

Пра гэта “Нашай Ніве” паведамілі ягоныя аднакласнікі. Мікіта Гвоздзеў (на фота другі справа) вярнуўся ў кадэцкую вучэльню пасля гучнага скандалу, калі ён разам з сябрамі-аднакурснікамі сфатаграфаваўся ў цішотцы з гербам “Пагоня”.

Адразу пасля публікацыі гэтага фота ў СМІ паведамлялася, што Мікіту адлічылі, і бацькі забралі яго дадому.

Магчыма, так яно і было, аднак пасля рэзанансу, які пракаціўся па краіне, дырэктар кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі прынёс прабачэнні хлопцу і папрасіў яго вярнуцца.

І вось, як кажуць аднакласнікі Мікіты, ён вярнуўся яшчэ ў мінулую нядзелю, як толькі скончыліся восеньскія вакацыі.

“Усё спакойна”, — падкрэслілі аднакласнікі хлопца.

Фота: з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі