Аўтара песні I love Belarus і гімна хакейнага чэмпіянату забаранілі на “БТ-1”?

Аўтара песні I love Belarus і гімна хакейнага чэмпіянату забаранілі на “БТ-1”?

Беларускі кампазітар Яўген Алейнік паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што яго забаранілі на тэлеканале "Беларусь-1".

“Аўтара песні I love Belarus, афіцыяльнай песні ЧС па хакеі 2014, песень Іны Афанасьевай "Першы снег", Алёны Ланской Васiльковае неба”, Вікторыі Алешка "Засталася", уладальніка падзякі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за перамогу на дзіцячым Еўрабачанні і гэтак далей… забаранілі "рашэннем кіраўніцтва" на Першым нацыянальным канале", — піша кампазітар.

Аўтара песні I love Belarus і гімна хакейнага чэмпіянату забаранілі на “БТ-1”?

На нашым тэлебачанні засталося, можа, чатыры праграмы, якія працуюць з артыстамі, —  І вось мы выдаём кліп, тэлефануем усім, а ў праграме “Добрай раніцы” нам кажуць, што ў іх чарга, бо артыстаў хапае.

Яўген Алейнік

Аўтар музычнага аздаблення многіх праграм Белтэлерадыёкампаніі кажа, што пра забарону даведаўся выпадкова, а да гэтага былі месяцы незразумелага ігнаравання.

Яўген Алейнік: "На нашым тэлебачанні засталося, можа, чатыры праграмы, якія працуюць з артыстамі, —  І вось мы выдаём кліп, тэлефануем усім, а ў праграме “Добрай раніцы” нам кажуць, што ў іх чарга, бо артыстаў хапае. Ну, сталі ў чаргу — і нічога. Здымаем новы кліп, пішам песні, альбом, зноў тэлефануем, усе нас запрашаюць, бо цікавыя нагоды ўсім патрэбныя, хоць якія… я ж разумею, што мы не Beyoncе… Але ў “Добрай раніцы” зноў кажуць пра нейкую чаргу. І так паўтара года".

Па неафіцыйнай інфармацыі, прычынай забароны стала перапалка з вядучай “Добрай раніцы, БеларусьСвятланай Бароўскай.

Яўген Алейнік: "Я прыйшоў на эфір у майцы з лагатыпам Еўрабачання, — згадвае сварку з вядучай кампазітар. — З парога адгроб жартачкі маўляў, "яшчэ адзін імкнецца на Еўрабачанне". Патлумачыў, што я ўжо адтуль і гэта падарунак. Потым выслухаў меркаванне спадарыні Бароўскай, што ў Беларусі з Еўрабачаннем поўная лажа, і паправіў, што гэта ўсяго толькі яе меркаванне, якое мала таго што няслушнае, дык яшчэ і нічога не вырашае. Потым выслухаў рытарычнае пытанне "Хто ты такі?", і пайшло-паехала".

Аўтара песні I love Belarus і гімна хакейнага чэмпіянату забаранілі на “БТ-1”?

Я і Еўрабачанне — гэта дзве такія розныя кропкі. І раптам ён кажа нешта кшталту “так кожная бабка з цёткай на базары скажа, не разбіраючыся…”

Святлана Бароўская

Святлана Бароўская пра допіс Яўгена ў Facebook даведалася ад сувядоўцы праграмы Дзяніса Дудзінскага. Ён акурат быў сведкам даўняй гісторыі і сёння раніцай пераказваў яе калегам. Сама ж Святлана прызнаецца, што бачыла Яўгена Алейніка адзін раз у жыцці, менавіта ў той дзень. Яна зайшла ў грымёрку, павіталася, пачула размову пра Еўрабачанне і згадала пра выбітную перамогу на конкурсе Аляксандра Рыбака

Святлана Бароўская: "Проста згадала вядомы факт, бо я і Еўрабачанне — гэта дзве такія розныя кропкі. І раптам ён кажа нешта кшталту “так кожная бабка з цёткай на базары скажа, не разбіраючыся…” Гэта я па маладосці была вельмі гарачай і да двух не лічыла. А тут я адказала: “Паслухайце, я проста згадала вядомы факт, Рыбак мне самой падабаецца, бо ён вельмі абаяльны…” Паверце, казала я спакойным голасам, бо знаходжуся дома, сярод людзей, з якімі працую і знаёмая па 25 гадоў. Мне папросту нічога не можа там пагражаць, тым больш што ён зараз пойдзе ў эфір. Але ён адрэагаваў доўгім маналогам, якога я дакладна не памятаю, а фінал быў кшталту: “І ўвогуле, не трэба мне псаваць настрой, ідзіце пагуляйце ў калідоры".

Па словах вядучай, жывы эфір прайшоў выдатна, нягледзячы на перапалку ў грымёрцы. І, каб яшчэ раз паспрабаваць залагодзіць канфлікт, яна падышла да Яўгена са словамі: “Яўген, бачыце, як усё здорава прайшло, можа, вы ўсё ж папросіце прабачэння за раніцу?” Але адказ быў адмоўны і ў грубай форме. Пасля чаго, каб пазбегнуць далейшых канфліктаў, Святлана Бароўская папрасіла рэдактараў праграмы не ставіць госцем сваіх эфіраў Яўгена Алейніка. Тым больш што вядзе яна ўсяго адну-дзве праграмы на тыдзень. З тых часоў вядучая і кампазітар не сутыкаліся. А рашэнне ўвогуле не запрашаць Яўгена ў эфір, відаць, было прынятае ўжо без удзелу Святланы.

“Канал сам вырашае, каго і калі запрашаць у эфір нашай праграмы, пра што распавядаць у навінах і гэтак далей, — дае афіцыйны адказ кампазітару прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская. — Гэта рэдакцыйная палітыка кожнага тэле- і радыёканала. А такі шантаж мы ўспрымаем з іроніяй і скептыцызмам”.

Цікава, што эфіры ў іншых СМІ холдынгу Белдзяржтэлерадыёкампаніі для Яўгена Алейніка засталіся дасяжнымі. Ігнаруюць кампазітара толькі на канале “Беларусь-1”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі