Аўтара скандальнага відэроліка пра бабулін пашпарт звольнілі з БТ
Кіраўніцтва папрасіла маладога рэжысёра звольніцца "па ўласным жаданні".
Як нагадвае udf.by, ролік "Бабуля-2010" з'явіўся ў інтэрнэце 8 лістапада і выклікаў велізарную цікавасць. За першы дзень яго паглядзелі 23 тысячы гледачоў. Як выявілася, рабіў яго інжынер відэамантажу Белтэлерадыёкампаніі, студэнт-завочнік Акадэміі мастацтваў Яўгеній Шапчыц.
Калі колькасць праглядаў набліжалася да 30 тысяч, відэа нечакана стала недаступным. Адміністрацыя Youtube змясціла тлумачэнне, што "ролік мае непрымальны змест". Самога ж рэжысёра праз некалькі дзён пасля "прэм'еры" выклікалі да кіраўніцтва і папрасілі звольніцца.