Аўтару назвы Лядовага палацу ў Баранавічах дадуць абанемент
У баранавіцкіх крамах, установах і ў транспарце горача абмяркоўваецца пастанова гарвыканкама: абвясціць конкурс на назву мясцоваму Лядоваму палацу. Палац вось-вось дабудуюць, а імя ў яго няма. Прапановы паступаюць самыя разнастайныя. Нехта прапанаваў назваць "Амвой" — як мясцовую сетку гандлёвых кропак пэўнага прадпрымальніка.
У якасці ўзнагароды за найлепшую назву прапануецца бясплатны абанемент у Лядовы палац.
У якасці ўзнагароды за найлепшую назву прапануецца бясплатны абанемент у Лядовы палац.