Аўтобус ехаў 10 км пасля інсульту кіроўцы

Гродзенскі кіроўца аўтобуса, у якога здарыўся інсульт, праехаў дзесяць кіламетраў.

Здарэнне адбылося недалёка ад Гродна, паміж вёскамі Путрышкі і Верцялішкі. Пасажыры не маглі дапамагчы кіроўцу, бо кабіна ў аўтобусе была ізаляваная ад асноўнага салона. Кнопкі аварыйнага разблакавання дзвярэй не працавалі.


У выніку, аўтобус спыніўся толькі пасля таго, як ударыўся ў адбойнік перад верцялішкаўскі возерам. Медычная дапамога спатрэбілася не толькі кіроўцу, але і некаторым пасажырам, паведамляе сайт газеты «Наша Ніва».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі