Аўтобус Мінск — Калінінград пачне хадзіць 17 чэрвеня

17 чэрвеня адкрываецца міжнародны аўтобусны маршрут Мінск — Калінінград. Аўтобусы ёмістасцю ў 40 пасажырскіх месцаў будуць курсаваць праз Вільнюс, Марыямполе, Гусеў і Чарняхоўск, піша агенцтва БелаПАН. Час адпраўлення з Мінска ад аўтавакзала "Усходні" — 05.40 (ад дыспетчарскай службы "Дружная" — 06.00) па панядзелках, чацвяргах і суботах. З Калінінграда — 13.30 па аўторках, пятніцах і нядзелях.

Кошт квітка ў адзін бок — 80 тысяч рублёў, туды і назад — 152 тысячы рублёў.

Для праезду будзе патрабавацца транзітная літоўская віза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі