Аўтобус "Неаплан" пад Магілёвам пратараніў чатыры легкавыя машыны
Вялікая аварыя адбылася блізу Магілёва. Каля чыгуначнага пераезду пасажырскі аўтобус "Неаплан" на поўнай хуткасці пратараніў адразу чатыры легкавікі. Машыны прапускалі цягнік, калі ззаду ў іх урэзаўся аўтобус.
Ад удару "Неаплан" вынесла далёка на ўзбочыну, дзе ён заехаў у электраслуп. У выніку аварыі чацвёра чалавек сур'ёзна пацярпелі, дзве машыны былі пабітыя дашчэнту, пашкоджанні атрымалі і астатнія аўтамабілі. На шчасце, у аўтобусе пасажыраў не было.
Пазней кіроўца "Неаплана", які быў добра нападпітку, растлумачыў, што ён папросту не заўважыў транспарт, што стаяў перад ім, паведамляе тэлеканал СТВ.