Аўтобусы ў Нацыянальны аэрапорт будуць хадзіць круглыя суткі

Транспартнае абслугоўванне Нацыянальнага аэрапорта Мінск зменіцца з 14 сакавіка.  Новы расклад уводзяць для прыгарадных аўтобусаў №300Э і №1400-ТК, якія ідуць у аэрапорт ад Цэнтральнага аўтавакзала.

З сярэдзіны сакавіка істотна скароціцца інтэрвал паміж рэйсамі і складзе 20-40 хвілін замест гадзіны, як цяпер. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прадпрыемства “Сталічны аўтатранспарт і сувязь”.

Першы аўтобус ад аўтавакзала будзе адпраўляцца ў 5.20, а з аэрапорта ў горад — у 6.30. Апошні аўтобус з цэнтра горада будзе адыходзіць у Нацыянальны аэрапорт у 3.10, а назад — у 4.55. Такім чынам, аўтобусы будуць хадзіць у бок аэрапорта круглыя суткі.

Раней колькасць аўтобусных марштураў у Нацыянальны аэрапорт рэзка павялічылі ў траўні 2013 года — іх стала 27 замест 14. У лістападзе мінулага года у аэрапорт таксама пусцілі цягнік ад станцыі Мінск-Пасажырскі, аднак гэты маршрут не карыстаецца ў пасажыраў вялікай папулярнасцю — цягнікі ідуць пустыя, хоць кошт квіткоў на іх дэмакратычны. 

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі