Аўтсайдэр “Брэст” перамог аднаго з лідэраў хакейнага чэмпіянату — Шахцёр
“Брэст” у сябе дома перамог хакеістаў салігорскага “Шахцёра” з лікам 4:2. Госці першымі адкрылі лік, але гаспадарам удалося яшчэ ў першым перыядзе зраўняць лік.
У другой трэці брэстчане двойчы паразілі вароты дынамаўскага фарм-клуба, на што “Шахцёр” адказаў толькі голам Андрэя Башко.
У канцы трэцяга перыяду салігорцы знялі варатара і кінуліся ў атаку, аднак прапусцілі ў пустыя вароты. Тым часам “Юнацтва” ў Мінску разграміла наваполацкі Хімік-СКА — 7:2, “Керамін” на выездзе ўпэўнена перамог “Нёман” — 5:1, “Хімвалакно” быў мацнейшы за “Віцебск” — 2:1, а ў латвійскім дэрбі “Дынама Юніёрс” з лікам 5:3 перамог “Металургс”.