Аўтуховіч абвясціў галадоўку

Мікалай Аўтуховіч абвесціў у мінскім следчым ізалятары галадоўку. Ён мае праблемы са здароўем, і яму трэба зрабіць пратэзаванне зубоў.  Неабходную медыцынскую дапамогу ў СІЗА палітвязню не аказваюць. Аўтуховіч звярнуўся да кіраўніцтва Дэпартамэнта выканання пакаранняў з заявай, у якой патрабаваў аказаць яму адпаведную дапамогу. Але вынікаў гэтай заявы няма. У Аўтуховіча ёсць падазрэнні, што заяву ўвогуле не перадалі. Таму на знак пратэсту ён абвесціў галадоўку.

Як паведаміў Еўрарадыё адвакат палітвязня Павел Сапелка, у Аўтуховіча абвастрыліся некаторыя хранічныя хваробы:

Сапелка: "Пачынаюць абвастрацца некаторыя сімптомы хранічных хваробаў. У сувязі з тым, што галадоўка трэці дзень працягваецца, з'яўляецца слабасць, бо першыя дні галадоўкі самыя складаныя".

Тым не менш, Аўтуховіч і Сапелка рыхтуюць дзве скаргі. Адна - намесніку Старшыні Вярхоўнага суда. Другая - датычыць прыцягнення да крымінальнай адказнасці асобаў, вінаватых у фабрыкацыі ілжэдоказаў на працэсе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Пад амністыю, якая цяпер праходзіць у Беларусі, Аўтуховіч хутчэй за ўсё не трапіць, кажа Сапелка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі