Аўтуховіч і Асіпенка закончылі азнаямленне з матэрыяламі справы

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка закончылі азнаямленне з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы. Цяпер яе могуць перадаць у суд. Нагадаем, Аўтуховіча, Асіпенку, а таксама Юрыя Лявонава затрымалі 8 лютага сёлета. Іх абвінавацілі ў падпале чужой маёмасці. 23 чэрвеня на Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, "іншых асоб" была пачатая крымінальная справа за падрыхтоўку тэракту. Юрыя Лявонава 8 жніўня вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго знялі ўсе абвінавачванні.

Як адзначыў у інтэрв'ю Радыё Свабода адвакат Павал Сапелка, сабраныя следствам доказы "нічога не вартыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі