Аўтуховіча яшчэ не знаёмілі з яго справай, яго жонка з'ехала з Беларусі

Фігурант справы Мікалая Аўтуховіча паведамляе звесткі, якія разыходзяцца з заявай Генеральнай пракуратуры наконт хуткай перадачы справы Мікалая Аўтуховіча ў суд. Як паведаміла Радыё "Свабода" Людміла Асіпенка, дачка Ўладзіміра Асіпенкі, які фігуруе ў справе Мікалая Аўтуховіча, яе бацька яшчэ не пачынаў знаёміцца са справай. Людміла Асіпенка спасылаецца на ліст з турмы, які атрымала 14 кастрычніка.

На думку праваабаронцы Алега Воўчака, у следства не хапае доказаў, каб выставіць новае абвінавачанне, прынамсі, наконт падрыхтоўкі да тэрарызму. Юрыст кажа, што на сёння ў Аўтуховіча і Асіпенкі застаюцца раней выстаўленыя ім абвінавачанні. У Аўтуховіча — падпал дома і гаража, а ў Асіпенкі — толькі падпал гаража.

Алег Воўчак таксама паведаміў, што следства патрабуе ад жонкі Аўтуховіча Алены даць супроць яго паказанні, што незаконна, бо закон дазваляе ня сведчыць супроць сябе і сваякоў. Паводле праваабаронцы, Алена Аўтуховіч зьехала з краіны і не адказвае на тэлефонныя званкі.

Адвакат Павал Сапелка апошні раз бачыў Мікалая Аўтуховіча 12 кастрычніка ў Мінскім следчым ізалятары. Справу Аўтуховіча адвакат ніяк не каментуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі