Аварыя на свідравіне ў Капыльскім раёне пакінула без чыстай вады 1000 чалавек

Аварыя на свідравіне ў Капыльскім раёне пакінула без чыстай вады 1000 чалавек

Аварыя на свідравіне ў аграгарадку Быстрыца Капыльскага раёна прывяла да таго, што ў ваду трапілі многія дамешкі. З кранаў у дамах ідзе брудная мутная вада, таму жыхары вымушаныя хадзіць да калодзежаў.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, брудная вада з'явілася ў кранах у жыхароў Быстрыцы некалькі дзён таму. Нават праць бялізну такой вадой людзі не рызыкуюць.

Без чыстай вады засталіся больш за 1000 чалавек. Як выходзяць з гэтай сітуацыі, распавёў мясцовы жыхар Валянцін Верамей.

Верамей: "Мы ходзім у прыватны сектар па ваду, да калодзежа. Бярэм ваду — грэем, моемся, варым есці. Таму што мыцца ў такой вадзе немагчыма, вядома ж".

У Капыльскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы запэўніваюць: вада хоць і не чыстая, але небяспекі для жыцця і здароўя не нясе. Экспертыза мясцовага водаканалу паказала, што колькасць старонніх рэчываў у пробах не крытычная. Крыху вышэйшае за норму толькі ўтрыманне жалеза і пяску.

У Капыльскай ЖКГ кажуць, што будуць пераходзіць на рэзервовую свідравіну, пакуль будзе ісці рамонт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі