Аварыя ў Мінску: сутыкнуліся чатыры аўто

Як паведаміў супрацоўнік “Нашай Нівы”, які стаў відавочцам ДТЗ, аварыя здарылася ў паласе руху з боку Трактарнага завода ў кірунку Партызанскага праспекта.


Пашкоджанні ў аўтамабіляў несур’ёзныя. Выглядае, што прычынай аварыі стала рэзкае тармажэнне першага аўтамабіля.


Сітуацыю ўскладняе той факт, што ў гэтым месцы дзве паласы для руху. Акрамя таго, праезная частка часткова занятая прыпаркаванымі аўто.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі