Аврыл Лавін зоймецца выпускам касметыкі

Канадская поп-прынцэса Аўрыл Лавін збіраецца запусціць уласную лінію касметычнай прадукцыі Як высветлілася, нейкі час таму ў Дзяржаўны дэпартамент патэнтаў ЗША прыйшла афіцыйная заяўка на рэгістрацыю імя спявачкі ў якасці таварнага знаку, якім будуць маркіравацца парфумныя і касметычныя тавары — парфума, ласьёны, туалетная вада і гэтак далей.

Мэнэджмент спявачкі пакуль не спяшаецца пацвярджаць уцягнутасць сваёй падапечнай у новую сферу бізнэсу. Аднак прыхільнікі Аўрыл Лавін ужо напоўніцу абмяркоўваюць у Інтэрнэце магчымыя варыянты касметычных і парфумных навінак, якія іх чакаюць у будучыні.

Нагадаем, што парфумны і касметычны бізнэс з'яўляецца добрай дапамогай для шмат каго з музыкаў: выпускам араматызаванай прадукцыі займаюцца, сярод іншых, Сэлін Дыён, Брытні Спірс, Гвэн Стэфані і Джэніфер Лопэс.

Фота: www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі