Азаранка і Дзегалевіч атрымалі перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі
Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Кацярына Дзегалевіч працягваюць выступленні на адкрытым чэмпіянаце Францыі. Як паведамляе "Прессбол", Азаранка пасля перамогі над немкай Крысцінай Бароіс — 7:6, 7:5 — выйшла ў трэці раўнд адзіночнага разраду.
Кацярына Дзегалевіч разам са славенкай Андрэа Клепач выйшла ў другі круг парнага разраду. Яны перамаглі прадстаўніц Чэхіі Еву Грдзінаву і Ніколь Вайдзішаву — 7:5, 3:6, 6:2.
Кацярына Дзегалевіч разам са славенкай Андрэа Клепач выйшла ў другі круг парнага разраду. Яны перамаглі прадстаўніц Чэхіі Еву Грдзінаву і Ніколь Вайдзішаву — 7:5, 3:6, 6:2.