Азаранка прайграла ў фінале турніра ў Істбарне

Вікторыя Азаранка саступіла расіянцы Кацярыне Макаравай у фінале турніра AEGON International у брытанскім Істбарне. Сустрэча была ўпартай, але расійская тэнісістка апынулася мацнейшай у двух сэтах: 7:5 (7:5 на тай-брэйку), 6:4. Гэта першы тытул у кар'еры 22-гадовай Кацярыны Макаранкі. Вікторыя Азаранка ж упусціла рэальную магчымасць выйграць чацверты турнір ВТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі