Азаранка — самая высокааплатная спартоўка Еўропы
Часопіс ESPN склаў спіс самых высокааплатных спартовак 2013 года па кантынентах.
У падліках ўлічваліся толькі спартовыя заробкі, адзначае sports.ru. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апынулася самай высокааплатнай спартоўкай Еўропы. Яе заробак за 2013 год склаў 6,5 млн долараў.
Дарэчы, у Паўночнай Амерыцы самай "дарагой" апынулася тэнісістка Серэна Уільямс. Яе гадавы заробак склаў 12,4 млн долараў. У Паўднёвай Амерыцы самая высокааплатная — бразільская футбалістка Марта (9,2 млн долараў).
У Азіі і Аўстраліі самымі высоааплатнымі таксама апынуліся тэнісісткі. У Азіі — кітаянка Лі На (4 млн долараў), у Аўстраліі — Саманта Стосур (1,2 млн долараў). А ў Афрыцы самай высокааплатнай стала кенійская лёгкаатлетка Прысцыла Чэпту (740 тысяч долараў).
Фота — zimbio.com