Азаранка ў Пекіне перамагла Гаварцову і выйшла на Шарапаву
Беларуска Вікторыя Азаранка ў другім крузе адзіночнага разраду тэніснага турніра катэгорыі Premier China Open-2009, які праходзіць у Пекіне, сустрэнецца з расіянкай Марыяй Шарапавай, экс-першай ракеткай свету. У стартавым матчы Азаранка перамагла беларуску Вольгу Гаварцову, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, з лікам 6:1, 6:3.
Як адзначае сайт gotennis.ru, у другім сэце Вольга Гаварцова нечакана для ўсіх павяла — 3:0, але Азаранка здолела выйграць шэсць геймаў запар і зняла ўсе пытанні.
Адзначым, што ў афіцыйных спаборніцтвах Азаранка і Шарапава сустракаліся двойчы і лік пакуль нічыйны — 1:1.