Азаранка ўпэўнена перайграла мінулагоднюю пераможцу "Ралан Гарос"

Беларуска Вікторыя Азаранка ўпэўнена перайграла сербку Ану Іванавіч на адкрытым чэмпіянаце Францыі — 6:2, 6:3. Такім чынам, Азаранка выйшла ў пяты раўнд "Ралан Гарос" — у 1/4 фінала. Там яе чакае першая ракетка свету Дзінара Сафіна з Расіі.

Нагадаем, што ў сусветным рэйтынгу беларуска займае 9-е месца, а Іванавіч - 8-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі