Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал "Аustralian Open"
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал першага сёлета турніру "Вялікага Шлема" "Аustralian Open". У 1/8 фіналу наша зямлячка змагла перайграць расіянку Веру Званарову, адзначае nn.by. Азаранка была пасеяная на турніры пад нумарам сем, а Званарова — пад дзевятым. Расіянка досыць упэўнена выйграла першы сэт (6:4). У другім Званарова выйгравала з лікам 4:2. Аднак беларуска здолела пераламіць ход гульні (6:4).
У вырашальным трэцім сэце Званарова не мела ні фізічных, ні псіхалагічных сілаў супрацьстаяць беларусцы. Азаранка не аддала суперніцы ніводнага гейма — 6:0.
У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс. Амерыканка выйграла ў аўстралійкі Саманты Стосур — 6:4, 6:2.