Азаранка выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду на турніры ў Дубаі

У Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) праходзіць турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Barclays Dubai Tennis Championships. Яго прызавы фонд складае 2 млн долараў ЗША. 18 лютага ў адзіночным разрадзе турніру беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайшла ў паўфінал турніру, выйграўшы ў расіянкі Веры Званаровай 6:1, 6:3.

Зараз у паўфінале спаборніцтваў Вікторыя Азаранка будзе гуляць супраць Агнешкі Радваньскай з Польшчы, адзначае "Беларускі партызан".

У парным разрадзе турніру беларуская тэнісістка не змагла прайсці ў паўфінал. Пара Кацярына Дзегалевіч (Беларусь) і Ала Кудраўцава (Расія) прайграла пары Кара Блэк (Зімбабвэ) і Лізель Хубер (ЗША) 0:6, 6:7.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі