Азербайджанская кампанія адмаўляе махінацыі з беларускім мазутам

Азербайджанская кампанія адмаўляе махінацыі з беларускім мазутам

Кампанія “Сакар Трэйдынг” абвяргае верагоднасць махінацыяў падчас транзіту беларускага мазута праз Адэскі порт. З такімі каментарамі выступіў швейцарскі офіс кампаніі, які зрэагаваў на інфармацыю пра крымінальнае расследаванне Генпракуратуры Украіны. Там заведзеная справа аб нямэтавым выкарыстанні беларускага мазута службовымі асобамі кампаніі “Эксімнафтапрадукт”.

Паводле прадстаўніка азербайджанскай кампаніі, беларускі мазут праз “Эксімнафтапрадукт” транзітуюць толькі яны і штодня трымаюць справаздачу перад беларусамі “за кожны літр” прадукта.

Па версіі Генпракуратуры Украіны, транзіт беларускага мазута праз Адэскі порт ажыццяўляецца партыямі, большымі за максімальную грузапад’ёмнасць суднаў, якія прымаюць прадукт. Гэта дае падставы меркаваць, што частка транзітнага мазуту, магчымы, была рэалізаваная на ўкраінскім рынку без уплаты падаткаў, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі