Ажубаліс: Калі сітуацыя пагоршыцца, то эканамічныя санкцыі не выключаныя
Пасля паседжання Савета ЕС літоўскі міністар замежных спраў Аўдроніс Ажубаліс паведаміў, што некаторыя краіны прапанавалі ўвесці эканамічныя санкцыі. Але большасць гэта не падтрымала, і ў выніковых заключэннях пра эканамічныя санкцыі — ні слова.
Паводле Ажубаліса, "усе пагадзіліся, што Еўракамісія будзе сачыць за сітуацыяй. І калі яна пагоршыцца, то эканамічныя санкцыі не будуць выключаныя".
Літоўскі міністар паведаміў, што рашэннем Савета ЕС задаволены.
Ажубаліс: "Я задаволены, бо ўсе міністры мелі адзіны погляд, яны падтрымалі наш падыход, так бы мовіць пакет рашэнняў па Беларусі. З аднаго боку, гэта абмежаванні для афіцыйнага Мінску, з іншага боку — падтрымка грамадзянскай супольнасці, уключна з такім паспяховым праектам, як ЕГУ. Уводзяцца санкцыі, але адначасова Еўропа павінна адчыніцца праз спрашчэнне візавага рэжыму, большую падтрымку грамадзянскай супольнасці".